23 красавiка 2024, aўторак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы распрацавалі праект вытворчасці асфальту з пластыкавых адкідаў

4
У Польшчы распрацавалі праект вытворчасці асфальту з пластыкавых адкідаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Уведзеная ў эксплуатацыю эксперыментальная фабрыка.

У Польшчы распрацавалі новую тэхналогію вытворчасці асфальтавага пакрыцця з выкарыстаннем пластыкавых адкідаў, якія інакш бы апынуліся на сметніку. Дзякуючы гэтаму дадатку пакрыццё становіцца на 30% больш трывалым, і яго радзей трэба мяняць, піша euro-pulse.ru.

Стваральнікі праекта LIFE EMU NEW - аўтары тэхналогіі - прапануюць адмысловы падыход да драбнення і змешвання пластыка з бітумнай масай, якая звычайна выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог. Працэсы праходзяць пры пэўнай тэмпературы, дзякуючы чаму пластык утрымліваецца ўнутры пакрыцця, а не вымываецца і не пранікае ў глебу ў выглядзе мікрапластыка, які можа быць небяспечны для жывых арганізмаў.

Нядаўна запушчаная эксперыментальная фабрыка ў вытворчасці новага пакрыцця будзе перапрацоўваць 1,1 тысячы тон пластыкавых адкідаў на год, што дазволіць ёй зэканоміць 50 тысяч тон нафты.

Цяпер у Польшчы перапрацоўваецца толькі 25% пластыкавых адкідаў, пры гэтым больш за палову адпраўляецца на сметнік, а нязначная частка спальваецца для атрымання энэргіі.

У ЕЗ дзейнічае стратэгія абароны навакольнага асяроддзя ад пластыка, згодна з якой да 2030 года больш за палову ўсіх пластыкавых адкідаў у Еўропе будзе перапрацоўвацца.

Праект LIFE EMU NEW рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ЕЗ у абароне навакольнага асяроддзя LIFE.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках