29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія актывісты дамагаюцца правядзення «веча»

9
Берасцейскія актывісты дамагаюцца правядзення «веча»
ФОТА: СЯРГЕЙ НІКРАШЭВІЧ

Ці гатовыя ўлады публічна абмеркаваць размяшчэнне побач з Берасцем акумулятарнага завода?

Жыхары Берасця прапануюць гарвыканкаму правесці мясцовы сход і абмеркаваць, ці дапушчальна размяшчаць акумулятарны завод «АйПауэр» побач з горадам, піша «Брестская газета».

«Паколькі завод будаваўся ў Берасцейскім раёне, жыхары Берасця нават фармальна не ўдзельнічалі ў грамадскіх абмеркаваннях справаздачы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе гэтага прадпрыемства. Мы не раз публічна абураліся, што наша меркаванне ніхто не спытаў, і прасілі правесці грамадскія абмеркаванні. На днях стала вядома, што меркаваны аб'ём выкіду ў год свінцу на заводзе рэзка павялічыўся з 3 да 29 кг. Мы ўважаем, што настаў час гараджанам сабрацца і абмеркаваць пытанне, ці дапушчальна размяшчаць побач з Берасцем завод вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй», - паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З ягоных слоў, прапанова з подпісамі адпраўлена ў Берасцейскі гарвыканкам 24 студзеня.

Па законе, ініцыяваць мясцовы сход могуць, у тым ліку, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Адначасова з будоўляй у Берасцейскім рэгіёне пачалася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ гэтага прадпрыемства. На працягу ўсяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі пастаянна заяўляюць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта.

Пачынаючы з 4 сакавіка 2018 года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць будаўніцтва завода. Толькі аднойчы ім дазволілі сабрацца і пратэставаць - мітынг «берасцейцы супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў блізу 2 000 чалавек. У наступным шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў і пікетаў супраць завода былі пакінутыя без задавальнення.

Кампанія ў барацьбе з заводам стала самым доўгім пратэстам у гісторыі сучаснай Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках