29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Суседзі п'яныя ходзяць, каб жывымі застацца»

13
«Суседзі п'яныя ходзяць, каб жывымі застацца»
ФОТА: GETTY IMAGES

Што кажуць жыхары Ухань, дзе ўзнік каронавірус.

Кітай зачыніў уезд і выезд з некалькіх гарадоў, дзе было выяўлена больш за ўсё тых, хто захварэў новым каронавірусам. Расейская служба Би-би-си паразмаўляла з расейскамоўнымі жыхарамі Ухані - буйнога горада, дзе каронавірус быў упершыню выяўлены, і даведалася, як яны жывуць на каранціне.

Айсултан з Казахстана (імя змененае), вучыцца ва Ухані ва ўніверсітэце.

«Сёння па тэлевізары ў навінах кажуць, што ўсё больш-менш нармальна. Але ўчора а 22.30 аэрапорт закрыўся. На сённяшні дзень у горад нельга заехаць і выехаць, мы пад поўным каранцінам, - распавёў Айсултан пра сітуацыю на 23 студзеня. - У горадзе з 10 раніцы не працуюць метро, аўтобусы, увесь грамадскі транспарт, толькі таксі, і то не вельмі. Да 12 гадзін [поўдня па мясцовым часе, 07:00 мск 23 студзеня] тыя, хто з намі быў у кантакце, у таксі паехалі у суседнія гарады, каб адтуль даехаць у Пекін, а з яго ўжо паляцець дадому. Але пасля 12-ці нібыта і гэта ўжо не варыянт».

Айсултану складана ацаніць, ці стала менш людзей на вуліцах праз вірус: бо цяпер кітайскі Новы год, выхадныя, калі многія кітайцы з'язджаюць або праводзяць час дома. Да працы і вучобы большасць людзей павінны вярнуцца прыкладна 6 лютага. Пры гэтым некаторыя ВНУ, са слоў Айсултана, ужо працягнулі канікулы на цэлы месяц, да сакавіка.

Пры гэтым да студэнтаў даходзяць пагалоскі, што напраўду хворых нашмат больш, чым паведамляюць афіцыйна. Праўда, такія чуткі часта ўзнікаюць падчас катастроф або стыхійных бедстваў і далёка не заўсёды апраўдваюцца.

«Студэнты згрупаваліся ў інтэрнаце, з раніцы закупіліся прадуктамі. Нам кажуць, што ўсё пад кантролем, вось мы асабліва і не перажываем, - распавёў Айсултан. - У нас ёсць куратары з аддзела замежных студэнтаў, якія за нас адказваюць. Большасць універсітэтаў яшчэ да [каранціну] пачалі адпраўляць студэнтаў дадому. У групах нам адпраўляюць відэаўрокі, нас навучылі, якія маскі патрэбныя, сімптомы таксама ўсім вядомыя. Усе ведаюць, да каго звяртацца ў выпадку чаго. У некаторых універсітэтах цяпер сталі прадукты купляць і прывозіць студэнтам адразу, каб яны нават на вуліцу не выходзілі. Так што жыць можна».

ФОТА: GETTY IMAGES

Арганізацыя казахстанскіх студэнтаў у Кітаі падлічыла, што ў Ухані іх блізу 87 чалавек. Іншая студэнтка з Казахстана, Аружан Бегманова, напісала ў сваім «Інстаграме» адчайны допіс з просьбай да ўрада сваёй краіны вывезці студэнтаў дадому: «Усе маркеты і крамы зачыненыя, прадукты закупляюцца нарасхват, над Уханю навісла атмасфера напружання, туман засцілае прасторы, я сумую па дому, мяне дома чакае сям'я, і такіх, як я, амаль што сотня. Для ўрада невялікая страта?? Мы хочам у Казахстан».

Пра яе зварот ужо распавядаюць на казахстанскай тэлевізіі. А ў каментарах да допісу дзяўчыны многія пішуць, што студэнты будуць несці небяспеку для сваіх жа блізкіх у Казахстане: «А што калі сярод тых, хто прыедзе будзе носьбіт? Каранцін не проста так прыдумалі».

«Але ж мы не заражаныя, хай абследуюць, калі не вераць», - адказвае на гэта Аружан.

Антаніна Старцава жыве ў Кітаі больш за 10 гадоў. Падчас вучобы ў Пекіне яна пазнаёмілася з будучым мужам, і цяпер яны ўтрох - з маленькім сынам - жывуць ва Ухані. «Людзі вельмі моцна напружаныя. Да ўчорашняга дня было вядома пра 17 загінулых, сёння ўжо 25», - кажа яна (паводле звестак на 24 студзеня колькасць загінулых вырасла да 26).

Антаніна з сям'ёй сядзіць дома, два дні таму яны закупіліся прадуктамі на запас: «У Wallmart у людзей правяралі тэмпературу, давалі дэзінфектар на рукі і прапускалі, калі тэмпература нармальная». Цяпер многія вялікія крамы зачыненыя, але, хутчэй за ўсё, гэта не следства эпідэміі: так звычайна і бывае на кітайскі Новы год.

ФОТА: GETTY IMAGES

23 студзеня жыхароў папрасілі не выходзіць з дому: з 5 да 9-й вечара вуліцы апырсквалі хімікатамі, каб абеззаразіць асяроддзе. Пра здароўе жыхароў клапоціцца кіруючая кампанія, якая адказвае за кватэры ў раёне Антаніны.

«У іх ёсць свой сайт, мабільны дадатак. Яны высылаюць правілы, як мыць рукі, як апранаць маску, прама відеэаурокі, - распавяла яна. - Нам сказалі, што, калі пасля апырсквання вуліц не будзе выніку, лекары правядуць абход па кватэрах, будуць раздаваць медыкаменты».

Антаніна прызнаецца, што каранцін яе палохае: «Страшна толькі таму, што выехаць нельга. Мы хацелі ў Пекін паехаць на месяц, але зараз у інтэрнэце няма ні графіка рэйсаў, нічога: усе дадаткі перакрытыя. Страшна ў плане невядомасці: мае калегі хочуць вярнуцца з адпачынкаў з Філіпін, з Тайланда, сядзелі чакалі ў аэрапорце, а ім сказалі, што аэрапорт у Ухань толькі 29 чысла адкрыюць. Цяпер аэрапорт Філіпін ім дае абслугоўванне і экстра-пакет».

Са слоў Антаніны, мясцовыя цяпер чакаюць вясны, спадзеючыся, што спякота спыніць хваробу: «Кажуць, пякучае сонца можа забіць гэты вірус. А старэйшае пакаленне верыць, што алкаголь забівае вірус: у нас суседзі п'яныя ходзяць, кажуць, гэта каб жывымі застацца», - распавяла Антаніна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках