18 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ афіцыйна прызначыў першага амбасадара ў Брытаніі пасля Brexit

ЕЗ афіцыйна прызначыў першага амбасадара ў Брытаніі пасля Brexit

Ён пачне выконваць свае новыя функцыі 1 лютага.

Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жозеп Барэль афіцыйна прызначыў партугальскага дыпламата Жуана Вале дэ Алмейду паслом Еўразвязу ў Вялікабрытаніі пасля Brexit.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта паінфармавала Еўрапейская служба замежных дзеянняў на сваім сайце ў пятніцу.

Алмейда пачне выконваць свае новыя функцыі 1 лютага 2020 года, на наступны дзень пасля таго, як Вялікабрытанія перастане быць сябрам ЕЗ.

«З гэтай даты Злучанае Каралеўства стане трэцяй краінай, і, як следства, прадстаўніцтва блока будзе забяспечанае дэлегацыяй ЕЗ», - гаворыцца ў паведамленні.

У дзень Brexit, 31 студзеня, офіс Еўрапейскай камісіі ў Лондане будзе зачынены, а на наступны дзень на яго месцы пачне працу новая дэлегацыя ЕЗ па ўзоры дыпламатычнай місіі ў Вашынгтоне.

Фактычна, гэтая дэлегацыя стане пасольствам, якім кіруе Еўрапейская служба замежных дзеянняў, знешнепалітычнае падраздзяленне ЕЗ.

Партугалец раней быў паслом ЕЗ у ААН і ў ЗША і мае шматгадовую кар'еру ў ЕЗ, уключаючы пасаду генеральнага дырэктара Еўракамісіі і кіраўніка кабінета былога прэзідэнта Жазэ Мануэла Барозу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках