26 красавiка 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогеру «Шэраму Кату» ўручылі позву на новы суд

9
Блогеру «Шэраму Кату» ўручылі позву на новы суд

Дзмітрыя Казлова выклікалі ў Ленінскі суд Менска.

Аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова («Шэры Кот») выклікалі ў міліцыю, каб уручыць позву ў Ленінскі суд Менска на 27 студзеня, паведамляе Еўрарадыё.

21 студзеня Казлоў выйшаў на волю пасля 25 дзён арышту. Перад гэтым яму далі азнаёміцца з пастановамі суду, згодна з якімі хлопец асуджаны на 105 дзён за акцыі ў падтрымку незалежнасці. Аднак праз 25 сутак арышту «Шэрага Ката» нечакана выпусцілі на волю - на падставе таго, што ў ізалятары трэба правесці дэзінфекцыю.

Цяпер яго чакае яшчэ адзін суд - за акцыю 8 снежня.

За што і калі судзілі «Шэрага ката»?

26 снежня, суд Аршанскага раёна - 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 7 снежня.

26 снежня, суд Маскоўскага раёна Менска (завочна) - 15 сутак за ўдзел у акцыі 7 снежня.

9 студзеня, суд Аршанскага раёна - 15 сутак за ўдзел у акцыі 21 снежня.

10 студзеня, суд Аршанскага раёна - 15 сутак за ўдзел у акцыі 20 снежня.

13 студзеня, суд Аршанскага раёна - 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня.

15 студзеня, суд Аршанскага раёна - 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 21 снежня.

16 студзеня, суд Аршанскага раёна - 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 20 снежня

27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Менска павінен адбыцца суд за ўдзел у акцыі 8 снежня.

Усяго блогер атрымаў 105 дзён арышту.

Беларускія праваабаронцы выказалі пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту блогера. Яны запатрабавалі скасаваць усе вынесеныя судовыя пастановы на Казлова. У іншым выпадку яны будуць лічыць Казлова палітвязням.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках