20 красавiка 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі вылечылі першага пацыента з каронавірусам

6
У Кітаі вылечылі першага пацыента з каронавірусам
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Жанчыну ужо выпісалі з бальніцы.

Медыкі з Шанхая заявілі пра тое, што ім удалося вылечыць першага пацыента, якому быў пастаўлены дыягназ «пнеўманія», выкліканая новым каронавірусам. Як паведамляе агенцтва Sina (пераклад - zn.ua) са спасылкай на Дзяржаўную камісію аховы здароўя, пацыента ўжо выпісалі з лякарні.

56-гадовая жанчына некаторы час пражыла ва Ухані. 10 студзеня ў яе з'явіліся ліхаманка і хуткая стамляльнасць, а 12 студзеня яна прыехала ў Шанхай. 15 студзеня яе паклалі ў мясцовую бальніцу, яна стала першым пацыентам, у якога быў дыягнаставаны каронавірус у Шанхаі.

З часу шпіталізацыі медыкі ўважліва сачылі за станам пацыенткі. Яе стан паступова паляпшаўся і на працягу апошніх шасці дзён тэмпература яе цела заставалася нармальнай. Праведзеныя аналізы паказалі, што запаленне паступова зніжаецца, а два новыя тэсты на каронавірусныя нуклеатыдныя кіслоты былі негатыўнымі.

Пасля таго, як экспертная камісія прааналізавала вынікі аналізаў пацыенткі, яна прыйшла да высновы, што захворванне цалкам прайшло і выпісала жанчыну.

У Кітаі ўжо зафіксавана амаль 830 выпадкаў захворвання віруснай пнеўманіяй, выкліканай 2019-nCoV, 25 чалавек памерлі. Брытанскія эпідэміёлагі ўважаюць, што колькасць заражаных можа значна перавышаць афіцыйныя звесткі і дасягаць 4000 чалавек.

Пра адзінкавыя выпадкі захворвання таксама паведамлялі ўлады Японіі, Паўднёвай Карэі, Тайланда, Тайваня, В'етнама і ЗША.

У амерыканскіх аэрапортах прымяняюцца цеплавізары для выяўлення пасажыраў з падвышанай тэмпературай. Пасажыраў з горада Ухань перанакіроўваюць у аэрапорты Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса, Сан-Францыска, Атланты і Чыкага, дзе праводзіцца скрынінг на прадмет заражэння вірусам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках