19 красавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі студэнтаў з Кітая ўзялі пад асаблівы кантроль

1
У Беларусі студэнтаў з Кітая ўзялі пад асаблівы кантроль

Іх будуць кантраляваць два тыдні пасля прылёту.

Кітайскіх студэнтаў у Беларусі бяруць пад асаблівы кантроль медыкаў. Пра гэта заявіла намесніца галоўнага лекара ў эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, паведамляе Еўрарадыё.

З ейных слоў, многія кітайскія студэнты на вакацыях ездзяць дадому. «Пасля вяртання ў Беларусь мы старанна праверым іх здароўе. Між іншым, усталюем за кожным двухтыднёвае медыцынскае назіранне», - сказала Глінская.

Таксама яна нагадала, што ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» узмоцнены санітарна-эпідэміялагічны кантроль: пасажыраў правяраюць з дапамогай цеплавізараў. Пры падазрэнні на каронавірус іх шпіталізуюць.

Пакуль што ў Беларусі не выяўленыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі, якая выклікае небяспечную пнеўманію.

Каронавірусам, выяўленым у Кітаі, ужо захварэлі больш за 800 чалавек, з іх 27 памерлі. Кітайскія ўлады закрылі некалькі гарадоў, дзе выявілі гэты вірус.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках