29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўная гісторыя прадпрыемства, якое хацеў паглядзець Лукашэнка, а яно - банкрут

68
Дзіўная гісторыя прадпрыемства, якое хацеў паглядзець Лукашэнка, а яно - банкрут

Высвятляецца, упершыню дыктатар там быў у 2005-м, накіраваўшы яго на «шлях мадэрнізацыі».

У пятніцу першапачаткова чакалася, што, будучы ў Шклове, Лукашэнка пабывае толькі на заводзе газетнай паперы. Але, ужо будучы там, нечакана наважыў змяніць маршрут, піша gazetaby.com.

Адным з пунктаў, акрамя іншых, ён пазначыў «Шклоў Форэст ЛТД». Але...

Пакуль Лукашэнка глядзеў іншыя прадпрыемствы, высветлілася, што дрэваапрацоўчае прадпрыемства не працуе. Яно моцна закрэдытаванае, і ва ўласнікаў няма сродкаў развязаць назапашаныя праблемы, паведамляе прэс-служба кіраўніка. І дапаўняе: мясцовая ўлада таксама не ведае, што рабіць з гэтай вытворчасцю. Лукашэнка даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і падрабязна паінфармаваць яго аб сітуацыі.

А цяпер пра гісторыю прадпрыемства, якое замест узорна-паказальнага стала банкрутам, а з яго інвестараў «знялі габлюшку».

Заснавальнікамі кампаніі «Шклоў Форэст ЛТД», створанай у 2002 годзе, былі амерыканская фірма «Командэр Кэпітал ЛЛК» і буйная латвійская лесанарыхтоўчая і трэйдэрская кампанія Lindeks. На той момант гэта быў сур'ёзны бізнэс, які працаваў у асноўным з сырой драўнінай. На піку яго развіцця гадавы аб'ём продажаў складаў 200 тысяч куб. м. драўніны на суму 40 млн даляраў, раней пісала Заўтра тваёй краіны.

Беларусь прыцягнула замежных інвестараў магчымасцю нарыхтоўваць і экспартаваць усохлы ельнік. Потым яны пачалі вырабляць у Шклове піламатэрыялы.

Лукашэнка ўпершыню наведаў «Шклоў Форэст» у 2005-м. Тады ён запатрабаваў «паглыбіць перапрацоўку драўніны».

У снежні 2012 года дыктатар здзейсніў незапланаваны візіт на гэты завод: «Мы тут створым узорна-паказальнае прадпрыемства і пакажам той шлях, па якім трэба мадэрнізаваць прадпрыемства ніжэйшага ўзроўню».

Тады ж ён даручыў да 7 лістапада 2013 года ўстанавіць новае абсталяванне для выпуску прадукцыі з большай глыбінёй перапрацоўкі.

- Рабіце высілкі, выклікайце ўласніка-прыватніка гэтага і рабіце ўсё, што трэба. Калі ён адмовіцца і не можа - рабіце самі, - загадаў Лукашэнка чыноўнікам.

Але прыватнік палічыў немэтазгодным дадаткова ўкладваць грошы ў шклоўскае прадпрыемства.

У пачатку 2014-га кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кабякоў даручыў Магілёўскаму аблвыканкаму знайсці новых інвестараў. Пошукі не ўвянчаліся поспехам.

На сёння гэтае ўнітарнае прадпрыемства лічыцца ў спісах банкрутаў. Некалькі гадоў таму маёмасць кампаніі пайшла з малатка.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках