20 красавiка 2024, Субота, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 самых выгадных варыянтаў для падарожжа зімой па Еўропе

2
Топ-10 самых выгадных варыянтаў для падарожжа зімой па Еўропе
ФОТА: LES ANDERSON/UNSPLASH

Экспэрты назвалі самыя бюджэтныя горналыжныя курорты.

Штогадовае даследаванне брытанскай турыстычнай кампаніі Crystal Ski Holidays паказала, што самыя даступныя еўрапейскія горналыжныя курорты размешчаныя ў Балгарыі, а самыя дарагія - у швейцарскім Цэрмаце. Пра гэта піша segodnya.ua са спасылкай на Herald Publicist.

З улікам усіх выдаткаў, акрамя пражывання і авіябілетаў, на гарналыжных курортах Балгарыі Боравец і Банска турысты выдаткоўваюць за шэсць дзён блізу 530 еўраў на чалавека. Трэці радок рэйтынгу займае італьянскі курорт Барданекья. Акрамя высокага ўзроўню сэрвісу, тут недарагія ski-пасы - 160 еўраў на шэсць дзён.

Цікава, што італьянскія горналыжныя курорты займаюць пяць пазіцый у ТОП-10 самых бюджэтных варыянтаў. Выгадна можна адпачыць на альпійскім курорце Сестрыерэ, Саўзе, Ла-Туіль і Чэрвінія. Сярод недарагіх таксама былі курорты Краньска Гара ў Славеніі, аўстрыйскі Эльман і шведскі Вемдален.

Даражэй за ўсё ў Еўропе катанне на лыжах абыдзецца на швейцарскім курорце Цэрмат. За харчаванне, ski-пасы, арэнду рыштунку і навучанне катанню тут давядзецца выкласці больш за 1200 еўра ў тыдзень. Дарэчы, сярод пяці самых дарагіх курортаў былі выключна аўстрыйскія і швейцарскія напрамкі.

Падчас даследавання экспэрты ацанілі кошт адпачынку на 30 зімовых курортах Еўропы. Улічваліся кошты на ski-пасы, арэнду інвентару, харчаванне і ўрокі катання на лыжах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках