Прэм'ер Вялікабрытаніі падпісаў пагадненне аб выхадзе з ЕЗ
8- 24.01.2020, 22:50
- 29,593
Цяпер дамова будзе адпраўленая назад у Брусэль, дзе будуць надрукаваныя тры асобнікі.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан афіцыйна падпісаў пагадненне аб Brexit з Еўрапейскім звязам.
Пра гэта паведамляе «Европейская правда».
«Сёння я падпісаў Пагадненне аб выхадзе для Вялікабрытаніі, каб пакінуць ЕЗ 31 студзеня, ушаноўваем дэмакратычны мандат брытанскага народа. Гэты подпіс прадвесціць новы этап у гісторыі нашай краіны», - напісаў Джонсан ў Twitter.
Today I have signed the Withdrawal Agreement for the UK to leave the EU on January 31st, honouring the democratic mandate of the British people.
— Boris Johnson (@BorisJohnson) 24 stycznia 2020
This signature heralds a new chapter in our nation’s history. pic.twitter.com/IaGTeeL2is
Цяпер дамова будзе адпраўленая назад у Брусэль, дзе будуць надрукаваныя тры асобнікі для захоўвання ў Вялікабрытаніі. Арыгінал будзе дададзены ў архіў ЕЗ.
Сёння раніцай дакумент быў падпісаны прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен і прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем.
29 студзеня Еўрапарламент збярэцца для абмеркавання і ратыфікацыі пагаднення.