19 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь набыла два танкеры нафты, але не прызнаецца, у каго

38
Беларусь набыла два танкеры нафты, але не прызнаецца, у каго

Два танкеры даставяць па 85 тысяч тон нафты.

Канцэрн "Белнафтахім" пацвердзіў інфармацыю аб куплі яшчэ двух танкераў нафты з перавалкай у Літве.

"Так, пацвярджаю", - заявіў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у чацвер.

Разам з тым ён адзначыў, што пакуль не можа назваць краіну-прадаўца нафты.

Раней BNS са спасылкай на "Літоўскія чыгункі" (Lietuvos gelezinkeliai) паведаміла, што ў Клайпеду (Літва) у сакавіку прыйдуць яшчэ два грузы нафты для Беларусі - два танкеры даставяць па 85 тысяч тон нафты.

Са слоў прадстаўніка чыгуначнай кампаніі Марцінаса Бурбы, нафтатрэйдар "Беларуская нафтавая кампанія" (БНК) інфармаваў чыгунку, што танкеры чакаюцца 3-4 сакавіка і 13-15 сакавіка.

Мэнэджарка Klaipedos nafta (аператар нафтатэрмінала ў Клайпедзе) у камунікацыі Арынта Баркаўскайтэ сказала BNS, што пакуль незразумела, адкуль прыйдзе нафта, невядомыя таксама і назвы танкераў.

Lietuvos gelezinkeliai плануе перавозіць з Клайпеды да беларускай мяжы па 100-150 вагонаў з нафтай на дзень.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках