Майкл Блумберг прадасць бізнэс, калі стане прэзідэнтам ЗША
6- 20.02.2020, 16:20
- 8,541
За 2019 год прыбытак Bloomberg LP перавысіў $10 мільярдаў.
Амерыканскі мільярдэр і кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Майкл Блумберг прадасць свой бізнэс у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, піша nv.ua.
Блумбэрг плануе прадаць Bloomberg LP, фінансавую інфармацыйную кампанію, якая зрабіла яго мільярдэрам.
«У выпадку абрання прэзідэнтам Майкл прадасць кампанію», - заявіла прэс-сакратарка палітыка і бізнэсоўца Галія Слаен.
Працэс продажу кампаніі пачнецца са стварэння сляпога траста.
Bloomberg LP - гэта буйная медыякарпарацыя навін, якая прадае інфармацыю аб рынках каштоўных папер. Паводле інфармацыі аналітыкаў кампаніі Burton-Taylor International Consulting, за 2019 год прыбытак Bloomberg LP перавысіў $10 млрд.
Адзначаецца, што Майкл Блумберг не канкурыруе ў штатах датэрміновага галасавання і плануе ўступіць у выбарчую гонку 3 сакавіка, калі ў супераўторак прагаласуюць 14 штатаў.
Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не прадаў бізнэс, а перадаў яго ў кіраванне сваім сынам Эрыку і Дональду-малодшаму.