29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пенсіянерка адправіла Пуціну свой дадатак да пенсіі

20
У Расеі пенсіянерка адправіла Пуціну свой дадатак да пенсіі
ФОТА: АЛЕНА КАРПЕНЯ, АРЦЁМ ЛЕНЦ, ДАР'Я СЕЛЕНСКАЯ

Пенсіянерка з Чэлябінска заявіла, што ўважае такое «павелічэнне» пенсіі абразлівым.

Чэлябінская пенсіянерка Алена Карпеня адправіла прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну прыбаўку да сваёй пенсіі, якая складае 1 рубель 10 капеек. Пра гэта 18 лютага паведаміла расейскае выданне «74.ru».

Адзначаецца, што такім чынам пенсіянерка хацела выказаць незадаволенасць сумай, якую ёй дадалі ў выніку індэксацыі пенсіі.

Падобную прыбаўку жанчына назвала «абразлівай» і дадала, што толькі за адпраўку грашовага пераказу ёй давялося заплаціць 81 рубель.

Выданне піша, што Карпеня суправадзіла свой банкаўскі пераказ наступным паведамленнем: «Вялікі дзякуй за студзеньскую індэксацыю (1 рубель) настаўнік 33 г. стажу».

У каментары выданню, жанчына распавяла, што 33 гады працавала настаўніцай ангельскай мовы і першапачаткова яе пенсія была 7200 рублёў, у снежні мінулага года - 9224 рублёў, а сёлета - 9225 рублёў.

Пенсіянерка адзначыла, што «лепш бы нічога не рабілі, чым так зневажаць людзей».

На сітуацыю адрэагавалі ў Крамлі. Між іншым, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што нельга на канкрэтным прыкладзе рабіць абагульненні, піша «Московский комсомолец».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках