25 красавiка 2024, Чацвер, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Пад Іўем 400-кілаграмовы лось рэзка выскачыў пад колы аўто

32
Відэафакт: Пад Іўем 400-кілаграмовы лось рэзка выскачыў пад колы аўто
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пасажыры да апошняга спадзяваліся, што лось паспее праскочыць.

Жыхар Гарадзенскай вобласці Сяргей 17 лютага ехаў па загараднай трасе паміж Іўем і Юрацішкамі. Пачынала цямнець, кіроўца размаўляў з калегамі ў аўто, і тут нечакана збоку выскачыў велізарны лось. Відэа, як усё было, Сяргей даслаў у рэдакцыю autogrodno.by.

Са слоў Сяргея, ён і пасажыры да апошняга спадзяваліся, што лось паспее праскочыць. Мужчына кажа, што адразу ж націснуў на педаль тормазу, але не паспеў - і жывёла ўрэзалася ў машыну. Кіроўца лічыць, ім пашанцавала, бо яны ехалі на мікрааўтобусе.

- Калі б ехалі на легкавушцы, лось ужо ляжаў бы ў салоне. А так VW T5 добра адпрацаваў удар, у нас ні драпіны, - кажа ён.

Пасля ўдару лось адбег канаву і праз 40 хвілін памёр. На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ і егеры, якія сказалі, што лось важыў блізу 400 кілаграмаў. Дарэчы, знака «Дзікія жывёлы», са слоў кіроўцы, на дарозе не было.

- Машыну, напэўна, аднаўляць сэнсу няма. З месца наезду бус сцягнулі на эвакуатары, - распавёў ён.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках