23 красавiка 2024, aўторак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Егіпет знаходзіцца ў такой зоне, дзе хакей можна развіваць

67
Лукашэнка: Егіпет знаходзіцца ў такой зоне, дзе хакей можна развіваць

Дыктатар распавёў егіпцянам пра хакей.

У чацвер прадоўжыўся двухдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет. У сераду вяліся перамовы, а ў чацвер адправіліся на экскурсію. Але не на знакамітыя піраміды, а ў так званую новую адміністрацыйную сталіцу Егіпта, піша kp.by.

Прэзідэнт Егіпта сустрэў Лукашэнку ля комплексу Al Masa Capital, на тэрыторыі якога знаходзіцца буйны кангрэс-цэнтр, 14 прэзідэнцкіх віл, 60 гатэльных апартаментаў і гатэль Al Masa Royal Palace. У гэтыя дні тут праходзіць першае пасяджэнне Беларуска-егіпецкай рады дзелавога супрацоўніцтва і выстава сумесных навукова-тэхнічных праектаў. Пасля невялікай размовы яны абмяняліся падарункамі і паехалі глядзець аб'екты будучай адміністрацыйнай сталіцы.

Новую сталіцу Егіпта наважылі будаваць у 2015 годзе. Згодна з планам «горад-сад» на 6 мільёнаў чалавек павінен вырасці пасярод пустыні ў 45 кіламетраў на ўсход ад Каіра. Туды плануюць перанесці ўсе адміністрацыйныя і фінансавыя ўстановы Егіпта і перасяліць 6 мільёнаў чалавек. Усё задумалі для таго, каб разгрузіць Каір, у якім цяпер жывуць 20 мільёнаў чалавек, а праз 40 гадоў будзе жыць 40 мільёнаў! А яшчэ кажуць, гэта трэба, каб ізаляваць адміністрацыйныя будынкі ад вялікай колькасці людзей, калі магчымыя дэманстрацыі і беспарадкі. На будоўлю адвялі 7 гадоў. Кошт толькі першай чаргі праекта - 45 мільярдаў даляраў! Грошы на будаўніцтва бяруць у пазыку ў ААЭ і Кітая.

Лукашэнку паказалі розныя аб'екты, у тым ліку і лядовы палац, які будуецца, пацікавіўшыся ў яго беларускім досведам узвядзення падобных аб'ектаў. Лукашэнка параіў абсталяваць шматфункцыянальную разборную пляцоўку, каб арэну маглі выкарыстоўваць пад розныя тыпы спорту, у тым ліку хакей:

- Егіпет знаходзіцца ў такой зоне, дзе хакей на лёдзе можна развіваць. Мы калісьці ў Эміратах стваралі першую пляцоўку.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках