29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвастрэнне ў Сірыі: Расея і Турцыя ўдзельнічаюць у баях

11
Абвастрэнне ў Сірыі: Расея і Турцыя ўдзельнічаюць у баях

Турцыя і РФ падтрымліваюць розныя бакі канфлікту ў Сірыі.

Расейскія і турэцкія вайскоўцы ў чацвер прынялі прамы ўдзел у баявых дзеяннях у сірыйскай правінцыі Ідліб, дзе атрады ўзброенай апазіцыі зрабілі спробу адбіць у войска сірыйскага прэзідэнта Башара Асада частку страчаных раней тэрыторый, паведамляе svoboda.org.

На шматлікія паведамленні абодвух бакоў канфлікту, атрады апазіцыі пры падтрымцы турэцкай артылерыі пачалі наступ на населены пункт Найраб. Як гаворыцца ў паведамленні Міністэрста абароны Расеі, пасля таго як ім удалося прарваць абарону сірыйскіх войскаў, расейскія самалёты Cу-24 нанеслі ўдар па тых атрадах, што прарваліся. «Гэта дазволіла сірыйскім войскам паспяхова адбіць усе атакі», - гаворыцца ў паведамленні, дзе таксама ўтрымліваецца заклік да Турцыі «для пазбягання інцыдэнтаў спыніць падтрымку дзеянняў тэрарыстаў» (так Міністэрства абароны Расеі называе некаторыя групоўкі апазіцыі, якія супрацьстаяць войску Асада ў Ідлібе).

У паведамленні турэцкага міністэрства абароны гаворыцца, што ў выніку авіяўдару ў Ідлібе загінулі 2 вайскоўцы Турцыі, пяцёра параненыя. Пры гэтым адказнасць за авіяўдар ускладаецца на сірыйскія ўрадавыя сілы. Паведамляецца, што пасля гэтага турэцкія войскі нанеслі па войсках Асада зваротны артылерыйскі ўдар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках