29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска пратэстуюць дзясяткі людзей

9
У цэнтры Менска пратэстуюць дзясяткі людзей

«Тамбазаўцы» зноў выйшлі з пікетам да Менгарвыканкама.

Уладальнікі каштоўных папераў ТАА «Тамбаз» зладзілі чарговы пікет ля сценаў Менгарвыканкама. Дзельнікі сфармулявалі сваю візію таго, што адбываецца, і даслалі ў рэдакцыю onliner.by ліст.

У поўным выглядзе ён выглядае так:

«Ужо больш за тры месяцы міністэрствамі і ўстановамі задоўжваецца ўзгадненне праекта ўказа пра змену ўказа ад 06.11.2018 №430 “Аб заканчэнні будаўніцтва жылых дамоў”. На асабістым прыёме ў лістападзе 2019 года старшыня Менгарвыканкама Сівак А. А. паабяцаў асабіста ісці да Прэзідэнта на прыём, каб фарсіраваць адміністрацыйны працэс у выпадку ўзнікнення праблемаў з узгадненнем неабходных змяненняў ва Указ.

Цяпер на ўзгадненні ў чыноўнікаў знаходзіцца дакумент, якім прадугледжаныя некалькі важных пунктаў. Галоўны з іх – гэты пералік прыбытку УКБ Савецкага раёна г. Менска ад продажу камерцыйных плошчаў у ВК “Аркадыя”, якія былі часткова пабудаваныя за кошт грамадзянаў, пасля вяртання бюджэтнай пазыкі ў першую чаргу ўладальнікам жыллёвых аблігацый, а не страхавым арганізацыям, якія горача жадаюць атрымаць кампенсацыю стратаў у страхавых выплатах, за якія яны атрымлівалі немалыя страхавыя ўнёскі.

Таксама Міністэрствам фінансаў блакуецца ўнясенне змяненняў у частцы абавязальніцтваў ААТ “Тэхнабанк” і ЗАСТ “Прамтрансінвест” вырабіць выплату страхавых сумаў у адпаведнасці з дамовамі страхавання жыллёвых аблігацый з ТАА “Тамбаз”, якія былі скасаваныя гэтымі арганізацыямі ў аднабаковым парадку ў той момант, калі стала вядома, што забудоўнік не ў стане дабудаваць дамы, і адбудзецца наступленне страхавога выпадку.

Таксама грамадзяне выказваюць незадаволенасць тым, што кошт дзелевага будаўніцтва, разлічаны УКБ Савецкага раёна г. Менска не адпавядае патрабаванням НПА пры разліку кошту будаўніцтва квадратнага метра жылля. На гэты момант забудоўніку не вядомы дакладны кошт заканчэння будаўніцтва, таму прапануюцца да заключэння дамовы дзелевага будаўніцтва з істотна завышаным коштам. Людзі патрабуюць ад кіраўніцтва забудоўніка браць да ўвагі тое, што кошт аб'екта дзелевага будаўніцтва фармуецца не на падставе парадку, прадугледжанага тыпавой дамовай, ад ужывання якога забудоўнік вызвалены згаданым указам №430, а на падставе іншых НПА ў будаўніцтве, ад ужывання якіх заказчык не вызвалены і не мае права іх парушаць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках