29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Войска ЗША заступіла шлях расейскім вайскоўцам у Сірыі

1
Відэафакт: Войска ЗША заступіла шлях расейскім вайскоўцам у Сірыі

Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Хасеке.

Падраздзяленні Узброеных сілаў ЗША заступілі шлях расейскаму ваеннаму канвою ў кірунку населенага пункта Амуда ў сірыйскай правінцыі Хасеке. Відэа інцыдэнту публікуе Telegram-канал «Ваенны аглядальнік».

На кадрах відаць, як амерыканскія вайскоўцы блакуюць пад'язныя дарогі да трасы М4 у зоне канфлікту.

У пачатку лютага спецпрадстаўнік у Сірыі і сувязях з міжнароднай кааліцыяй Джэймс Джэфры апавёў пра сутыкненні з расейскімі прыватнымі ваеннымі кампаніямі. Прадстаўнік Вашынгтона заявіў, што на паўночным усходзе Сірыі сталі часцей адбывацца інцыдэнты з удзелам амерыканскіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў расейскіх ПВК. Ён асабліва адзначыў сутыкненні на аўтамагістралях, у тым ліку на курдскіх тэрыторыях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках