25 красавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавачваюць РФ у разгортванні маштабнай кампаніі дэзінфармацыі пра каронавірус

17
ЗША абвінавачваюць РФ у разгортванні маштабнай кампаніі дэзінфармацыі пра каронавірус

Фэйкі ствараюцца на ангельскай, французскай, гішпанскай, італьянскай і нямецкай мовах.

Расея стаіць за маштабнай кампаніяй дэзінфармацыі аб сітуацыі вакол каронавіруса, паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі ЗША. Пра гэта піша AFP са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі Агенцтва, тысячы звязаных з Расеяй старонак у Twitter, Facebook і Instagram распаўсюджваюць дэзінфармацыю пра вірус COVID-19, накіраваную супраць Злучаных Штатаў, паведамляе «Новое время».

Кампанію дэзінфармацыі, якая ўключае распаўсюд тэорый змовы, РФ пачалі месяц таму, адзначылі суразмоўцы Франс-Прэс.

«Мэта Расеі - пасеяць разлад і аслабіць амерыканскія інстытуты і саюзы знутры, у тым ліку з дапамогай падпольных і пагібельных кампаній», - заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША ў Еўропе і Еўразіі Філіп Рыкер.

Адзначаецца, што фэйкі ствараюцца на ангельскай, французскай, гішпанскай, італьянскай і нямецкай мовах, а сярод тэорый, што распаўсюджваюцца расейцамі - ідэя аб тым, што вірус быў створаны ЗША для «вядзення эканамічнай вайны з Кітаем».

Таксама адзін з пасылаў дэзінфармацыйнай кампаніі РФ, - што COVID-19 нібыта з'яўляецца «біялагічнай зброяй, распрацаванай ЦРУ», падкрэслілі суразмоўцы інфармагенцтва.

Нагадаем, паводле апошніх звестак, ва ўсім свеце было зарэгістравана больш за 77 000 пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу COVID-19 у 27 краінах (пераважная колькасць выпадкаў - у кітайскай правінцыі Хубей) і больш за 2300 смерцяў.

Першы выпадак заражэння каронавірусам COVID-19 быў зарэгістраваны ў кітайскім горадзе Ухань 31 снежня 2019 года. Толькі праз тыдзень улады Кітая пацвердзілі, што гаворка ідзе пра новы вірус.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла міжнародную надзвычайную сітуацыю ў сферы аховы здароўя ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Акрамя таго, у СААЗ уважаюць, што заразіцца інфекцыяй могуць дзве траціны насельніцтва планеты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках