На 23 лютага ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
3- 22.02.2020, 17:15
- 10,615
Чакаецца парывісты вецер з хуткасцю да 15-20 м/с.
На нядзелю, 23 лютага, у Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі, паведамляе Белгідраметэацэнтр.
«Па большай частцы тэрыторыі краіны, у тым ліку і ў Менску, чакаецца парывісты вецер з хуткасцю да 15-20 м/с», - гаворыцца ў паведамленні.
Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры:
прыбярыце рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жыллю;
машыну пастаўце ў гараж ці прыпаркуйце удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый;
знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).