25 красавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Пад уздзеяннем алкаголю людзі здаюцца больш прывабнымі

21
Навукоўцы: Пад уздзеяннем алкаголю людзі здаюцца больш прывабнымі

Даследнікі вывучылі гэты эфект з навуковага пункту гледжання.

«Большасць людзей ведаюць гэта з уласнага досведу: алкаголь расслабляе - і робіць навакольных больш прывабнымі, чым яны здаваліся б нам у цвярозым стане. Даследнікі з брытанскага Універсітэта Эдж-Хіл вывучылі гэты эфект з навуковага пункту гледжання. Іх даследаванне было апублікаванае ў навуковым часопісе Psychology of Addictive Behaviours», - паведамляе аўстрыйскае выданне Kurier (пераклад - inopressa.ru).

Да ўдзелу ў сваім даследаванні навукоўцы з каманды псіхолага Рэбекі Монк прыцягнулі 120 чалавек гетэрасексуальнай арыентацыі.

«Даследаванне праходзіла не ў штучных умовах лабараторыі, а ў рэальных умовах - у барах кампуса ўніверсітэта. У даследаванні не аналізаваліся асабістыя выказванні ўдзельнікаў (яны часта прыводзяць да скажоных вынікаў) - замест гэтага іх прасілі прайсці кампутарны тэст», - перадае выданне.

«Падчас тэсту яны павінны былі вызначыць, ці правільна напісаная літара «Т» на экране перад імі, у той час як на ім адначасова з'яўляліся фатаграфіі прывабных і менш прывабных асоб. (...) Вынікі паказалі: цвярозыя ўдзельнікі больш адцягваліся на прывабныя асобы, у той час як нават злёгку падпітыя ўдзельнікі адцягваліся як на прывабныя, так і на непрывабныя асобы».

«Праведзеныя раней даследаванні пра ўплыў алкаголю на ўспрыманне знешнасці іншых людзей (...) часта абмяжоўваліся тым, што людзей наўпрост пыталіся, наколькі прывабнымі яны лічаць іншых, - распавяла Рэбека Монк пра новыя даследаванні, у якіх увага людзей ацэньвалася аб'ектыўна. - Нам вядома, што прывабныя асобы могуць адцягнуць увагу ад выканання задачы, але наша даследаванне паказвае, што алкаголь можа паменшыць гэты эфект і зраўняць умовы канкурэнцыі».

«Такім чынам, даследаванне не толькі паказала, што ў жартах пра тое, што алкаголь змяняе ўспрыманне прыгажосці, ёсць доля праўды, але і прадэманстравала, што, хоць цвярозыя людзі таксама адцягваюцца на прывабныя асобы, у стане ап'янення яны гатовыя надаваць увагу кожнаму», - паведамляе Kurier.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках