20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя абстраляла 21 цэль у Сірыі

3
Турцыя абстраляла 21 цэль у Сірыі

Агонь быў адкрыты ў адказ на гібель турэцкага вайскоўца.

Узброеныя сілы Турцыі правялі абстрэл 21 цэлі ў Ідлібе, Сірыя. Агонь быў адкрыты ў адказ на гібель турэцкага вайскоўца.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на інфармагенцтва Anadolu.

У турэцкім Міністэрстве абароны паведамілі, што ўдар быў нанесены ў адказ на танкавы абстрэл пазіцый Узброеных сіл Турцыі на паўночным захадзе Сірыі, у выніку якога адзін турэцкі вайсковец атрымаў цяжкія раненні і памёр па дарозе ў бальніцу.

Сірыйскія ўрадавыя войскі пры падтрымцы расейскай авіяцыі вядуць наступ на сельскія раёны Алепа і частку суседняй правінцыі Ідліб, што падкантрольныя сірыйскай апазіцыі.

20 лютага ў выніку авіяўдару сіл сірыйскага рэжыму Башара Асада ў сірыйскай правінцыі Ідліб загінулі два турэцкія вайскоўцы і яшчэ пяць атрымалі раненні.

Падчас папярэдніх двух нападаў з боку ўрадавых сіл загінулі 13 турэцкіх вайскоўцаў. У сувязі з надыходам сіл Асада на Ідліб прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў пра пачатак паўнавартаснай вайсковай аперацыі ў гэтым рэгіёне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках