У Індыі зняпраўдзілі звесткі пра выяўленне буйнага радовішча золата
10- 22.02.2020, 21:04
- 11,408
Раней паведамлялася, што ў Індыі выявілі больш за тры тысячы тон золата.
Геалагічная служба Індыі зняпраўдзіла паведамленні ў СМІ пра выяўленне ў штаце Утар-Прадэш рудніка з патэнцыяльнымі запасамі больш за 3 тысячы тон золата. Паводле звестак службы, там можна знайсці не больш за 160 кг золата. Пра гэта гаворыцца ў заяве службы.
Раней агенцтва Reuters паведаміла, што ў паўночнай правінцыі Утар Прадэш знайшлі радовішча залатой руды, запасы якой ацэньваюцца амаль у 3 тысячы тон. Паводле звестак агенцтва, у выпадку паспяховай распрацоўкі рудніка краіна зможа збольшага задаволіць свае патрэбы ў гэтым метале, якія складаюць блізу 840 тон у год.
«Геалагічная служба Індыі не з'яўляецца крыніцай інфармацыі, апублікаванай у СМІ. Геалагічная служба не знаходзіла такой вялікай колькасці рэсурсу ў радовішчах золата ў раёне Сонбхадра, Утар-Прадэш», - адзначылі ў службе.
У Геалагічнай службе таксама заявілі, што правялі некалькі разведачных работ у гэтай акрузе. У выніку атрымалася высветлілася, што там можа быць блізу 52 тысяч тон залатаноснай пароды. Пры тым, што на тону пароды прыпадае прыкладна 3,03 г золата, агульная колькасць каштоўнага металу, які можа быць выдзелены, складае 160 кг, а не 3350 тон, як паведамлялася ў СМІ.