Праз два дні Міністэрства аховы здароўя апублікавала інфармацыю аб заражаных каранавірусам
13- 16.03.2020, 12:46
- 49,841
У Беларусі выявілі дзевяць новых выпадкаў.
У Беларусі зарэгістравана 36 лабараторна пацверджаных выпадкаў РНК каранавіруса. Пра гэта 16 сакавіка паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства здароўя Беларусі.
Яшчэ ў канцы мінулага тыдня было вядома пра 27 выпадкаў заражэння каранавірусам ў Беларусі.
Нагадаем, што ў шматлікіх краінах Еўропы ўведзеныя надзвычайныя захады і жорсткія абмежаванні ў сувязі з хуткім распаўсюджваннем каранавіруса.