29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З менскіх лякарняў заўчасна выпісваюць пацыентаў

15
З менскіх лякарняў заўчасна выпісваюць пацыентаў

З аддзялення кардыялогіі 3-й гарадской лякарні Менска выпісалі ўсіх хворых.

Пра гэта сайту Сharter97.org паведамілі ў незалежным прафзвязе працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Гэтую інфармацыю РЭП атрымаў непасрэдна ад пацыентаў кардыялагічнага аддзялення 3-й гарадской клінічнай лякарні.

У незалежным прафзвязе мяркуюць, што аддзяленне будзе выкарыстоўвацца для лячэння заражаных каронавіруснай інфекцыяй і ізаляцыі асоб, якія кантактавалі з імі.

Нагадаем, раней Міністэрства аховы здароўя заявіла, што пацыентам з траўмамі часова не будуць надаваць медыцынскую дапамогу ў 6-й лякарні Менска. Гэта звязанае з тым, што клініку перапрафілявалі пад шпіталізацыю пацыентаў, якія кантактавалі з заражанымі каранавірусам.

Толькі паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі ўжо 69 выпадкаў каранавірусу. Шэраг незалежных экспэртаў мяркуе, што беларускія ўлады прымяншаюць колькасць заражаных.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках