10 красавiка 2020, пт 8:50

У Маскве памерлі два чалавекі са станоўчым тэстам на каронавірус 14

19:54 25.03.2020 — Грамадства

Колькасць людзей, што заразіліся каронавірусам у РФ за дзень вырасла на 163 чалавекі - да 658.

У Маскве памерлі два пацыенты са станоўчым тэстам на каронавірус, у іх таксама была пнеўманія, меліся спадарожныя паталогіі, паведаміў гарадскі аператыўны штаб, паведамляе ВВС.

Раней гарадскі штаб ужо паведамляў пра смерць пацыента з каронавірусам, але пазней ён скарэктаваў сваю пазіцыю і заявіў, што прычынай смерці стаў тромб, які адарваўся.

Дагэтуль у афіцыйнай статыстыцы па каронавірусу ў Расеі не было смяротных вынікаў.

Раніцай у чацвер было абвешчана, што колькасць людзей, што заразіліся каронавірусам у Расеі за дзень вырасла на 163 чалавекі - да 658. Пра гэта сказала віцэ-прэм'ерка Таццяна Голікава.

З 163 новых выпадкаў 120 зарэгістравалі ў Маскве і шэсць у Падмаскоўі.

У чацвер з тэлевізійным зваротам да грамадзян выступіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Ён абвясціў пакет захадаў для барацьбы з каронавірусам.

Наступны тыдзень аб'яўлены не рабочым, галасаванне па папраўках у Канстытуцыю не адбудзецца 22 красавіка.

Напісаць каментар (14)