25 красавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы колькасць заражэнняў каронавірусам перавысіла 1000

1
У Польшчы колькасць заражэнняў каронавірусам перавысіла 1000

Памерлі 14 чалавек.

Колькасць заражаных каронавірусам у Польшчы перавысіла адзнаку ў тысячу чалавек.

Пра гэта паведамляе міністэрства аховы здароўя Польшчы.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Польшчы, на гэты момант каронавірус выяўлены ў 1031 чалавека. 14 чалавек памерлі.

Больш за ўсё заражэнняў у Мазавецкім ваяводстве - 251 выпадак, больш за ўсё памерлых у Ніжнесілезскім ваяводстве, дзе ад каронавіруса памерлі 5 чалавек.

Першы выпадак каронавіруса быў пацверджаны у Польшчы 4 сакавіка ў мужчыны, які вярнуўся з Нямеччыны. Цяпер ён, паводле звестак тэстаў, цалкам ачуняў і выпісаны з бальніцы.

Раней у краіне быў уведзены рэжым эпідэміі. Урад Польшчы ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса прыняў рашэнне закрыць межы для замежнікаў, сёння гэта рашэнне працягнулі да 13 красавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках