10 красавiка 2020, пт 9:46

Случанін знайшоў у лесе ўнікальны скарб упрыгажэнняў фатаздымкі 8

10:39 26.03.2020 — Адпачынак

Яму больш за 1000 гадоў.

Унікальную знаходку выявіў случанін Уладзімір Бойка, краязнаўца, энтузіяст, сябра пошукавай групы імя Каржа. На найкаштоўныя артэфакты ён налучыў, калі абследаваў месцы баёў 121-й стралковай дывізіі ў мясцовых лясах, пішуць «Навіны Старадарожчыны».

Калекцыю артэфактаў Уладзімір перадаў у раённы музей. Аналагаў ім у экспазіцыі няма. Археолагі ўжо паінфармаваныя аб скарбе і плануюць неўзабаве наведаць Старадарожчыну.

Месца знаходкі старанна абследуюць, а таксама вывучаць склад стопку металаў, якія выкарыстаў для сваёй працы старажытны майстар.

Археолаг Алег Ёў мяркуе, што адна з рэчаў з’яўляецца фібулай (зашпількай для адзення, што адначасова служыла аздобай). Дастаткова важкі выраб, упрыгожаны арнаментам, мае форму разамкнутага кола з расшыранымі канцамі. Такія фібулы маюць балтыйскае паходжанне. «Калі мая здагадка слушная (што высветліцца пры абследаванні знаходак), то гэта будзе самая паўднёвая гэткая знаходка», - кажа навуковец.

Напісаць каментар (8)