Асяродкі каранавірусу выявілі ў Менскім метро і грамадскім транспарце
20- 8.04.2020, 15:30
- 73,674
Супрацоўнікі метрапалітэна пацвердзілі факты COVID-19 у сталічнай падземцы.
Некалькі пацверджаных выпадкаў каранавірусам у менчукоў, якія працуюць у грамадскім транспарце, апісвае тэлеграм-канал «Баста».
«Работніка дыспетчарскай станцыі «Уручча-4» - кантакт першага ўзроўню, адправілі на самаізаляцыю. Станцыя абслугоўвае гарадскія і прыгарадныя маршруты», - піша супрацоўнік дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».
«Учора праводзілі дэзінфекцыю гарадскога транспарту. Уручча-2, Уручча-4», - паведамляе падпісант канала.
«Добры дзень, я працаўнік метрапалітэна. Двое нашых супрацоўнікаў - электрык і працаўнік службы бяспекі - са станоўчым тэстам знаходзяцца ў шпіталі», - піша чытач з Менска. Інфармацыю пра тое, што «ёсць хворыя», журналістам канала пацвердзілі работнікі метрапалітэна.
«Шпіталізаваны кіроўца з аўтапарка №5. Каранавірус пацверджаны. Блізу тыдня таму шпіталізаваныя з пнеўманіяй два механікі. У тралейбусным парку на Солтыса каранавірус у галоўнага інжынера. Адзін з кіраўнікоў сышоў на карантын», - піша супрацоўнік «Мінсктранса».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.