19 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Докшыцах ёсць заражаныя каранавірусам, але ўлады ўтойваюць іх колькасць

4
У Докшыцах ёсць заражаныя каранавірусам, але ўлады ўтойваюць іх колькасць

У горадзе зафіксаваная вялікая колькасць людзей з запаленнем лёгкіх.

У Докшыцах Віцебскай вобласці лекары правялі 150 тэстаў на каранавірус. Пры гэтым медыкі знайшлі станоўчыя вынікі, але іх колькасць не паведамляецца, піша выданне «Родныя Вытокі».

Загадчыца Докшыцкай лякарні Валянціна Вештарт распавяла, што ў раёне на 7 красавіка зафіксаваныя 85 выпадкаў захворвання на запаленне лёгкіх. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, хірургічнае аддзяленне раённай лякарні перапрафіляванае пад тэрапеўтычнае для пацыентаў, якіх лечаць ад запалення лёгкіх.

«У Докшыцах тэсты на каранавірус рабілі 150 разоў. Ёсць станоўчыя вынікі», - заявіла загадчыца Валянціна Вештарт.

Дакладную лічбу яна не абвясціла.

Нагадаем, у Віцебскай вобласці выяўлены маштабны асяродак заражэння каранавірусам. Паводле інфармацыі незалежных экспэртаў, колькасць заражаных можа вылічацца тысячамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках