26 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль паўмільёна беларусаў знаходзіцца за рысай беднасці

22
Амаль паўмільёна беларусаў знаходзіцца за рысай беднасці

І гэта толькі паводле афіцыйных звестак.

Летась 5% жыхароў Беларусі знаходзіліся за рысай беднасці, паведамляе Белстат. Пры гэтым у сельскай мясцовасці дзель малазабяспечанага насельніцтва была ўдвая большай, чым у гарадах. За рысу беднасці трапляюць тыя, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы за месяц ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму.

Сярэднедушавы рэсурс (даход) - агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

Як паведамляе Белстат, летась 5% насельніцтва Беларусі мела сярэднедушавыя рэсурсы, ніжэйшыя за ўзровень бюджэту пражытковага мінімуму. Велічыню бюджэту пражытковага мінімуму пераглядаюць раз на квартал, летась яго велічыня вар'явалася ад 214,21 да 231,83 рублёў. З улікам таго, што колькасць насельніцтва ў краіне ў 2019-м складала 9 мільёнаў 408,4 тысячы чалавек, за рысай беднасці апынуліся прыкладна 470,4 тысячы беларусаў.

У сельскай мясцовасці дзель малазабяспечаных сярод насельніцтва ўдвая большая, чым у гарадах. Калі за рысай беднасці летась знаходзілася 4% гарадскога насельніцтва, то сельскага - 8%. Але з улікам таго, што гарадскога насельніцтва ў 3,5 разы больш за сельскага, то і беднякоў у гарадах таксама было больш. Так, паводле звестак Белстата, у гарадах пражывае 7 мільёнаў 303,8 тысячы чалавек, на вёсцы - 2 мільёны 104,6 тысяч чалавек. Адпаведна, за рысай беднасці знаходзілася блізу 292 тысяч гараджан і 168 тысячы вяскоўцаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках