20 красавiка 2024, Субота, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачатак жыцця дыназаўраў удалося рэканструяваць у 3D

Пачатак жыцця дыназаўраў удалося рэканструяваць у 3D

Стала вядома ў падрабязнасцях, як з'яўляліся на свет маленькія яшчары.

Міжнароднай камандзе палеантолагаў, якая працавала пры паўднёваафрыканскім Універсітэце Вітвотэрсрэнда, удалося дэталёва рэканструяваць у 3D чэрапы некалькіх найстаражытнейшых эмбрыёнаў месапандзілаў - дыназаўраў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Афрыкі 200 мільёнаў гадоў таму, піша popmech.ru.

Рэканструкцыя праводзілася з дапамогай электроннага сінхратрона, размешчанага ў французскім Грэноблі. Звычайныя метады для гэтага не падыходзілі праз крайнюю далікатнасць і малы памер эмбрыёнаў.

У выніку высветлілася, што эмбрыёны старажытных рэптылій развіваліся так жа, як эмбрыёны іх сучасных сваякоў - кракадзілаў, курэй, чарапах і яшчарак.

«Дзіўна, што за 250 мільёнаў гадоў эвалюцыі рэптылій, працэс развіцця чэрапаў іх эмбрыёнаў застаўся практычна без зменаў», - кажа адзін з удзельнікаў даследчай групы прафесар Ёна Шуаньер.

Гэта адкрыццё, у сваю чаргу, дазволіла выявіць узрост эмбрыёнаў дыназаўраў. Раней меркавалася, што яны загінулі проста перад тым, як вылупіцца з яек. Але калі навукоўцы параўналі іх чарапы з чарапамі эмбрыёнаў сучасных рэптылій, стала зразумела, што старажытныя зародкі знаходзіліся на ўзроўні прыкладна 60% свайго развіцця.

Акрамя таго навукоўцы даведаліся, што эмбрыёны месапандзілаў мелі два наборы зубоў. Першыя зубы выпадалі яшчэ да вывядзення з яйка - гэтак жа, як у сучасных кракадзілаў ці геконаў. Другія зубы былі падобныя з зубамі дарослых асобін, і з імі дзіцяняты дыназаўраў з'яўляліся на свет.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках