18 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе Бяспекі ААН прайшлі закрытыя кансультацыі паводле справы MH17

7
У Радзе Бяспекі ААН прайшлі закрытыя кансультацыі паводле справы MH17

Пасяджэнне прайшло ў онлайн-фармаце.

8 красавіка ў Радзе Бяспекі ААН у Нью-Ёрку (ЗША) адбыліся закрытыя кансультацыі з нагоды пачатку судовага працэсу паводле справы аб катастрофе малайзійскага самалёта Boeing 777 у небе над Данбасам у 2014 годзе.

Як паведаміла Міністэрства замежных спраў Украіны, ініцыятарам кансультацый была Расея, піша "Гордон".

Пазіцыю дзяржаў - удзельніц супольнай следчай групы, куды ўваходзяць Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і Украіны, уяўляла Бельгія.

«Удзельнікі пасяджэння выказалі поўную падтрымку незалежнаму і бесстаронняму працэсу ў Акруговым судзе Гаагі», - праінфармавала замежнапалітычнае міністэрства Украіны.

Прадстаўніцтва Бельгіі пры ААН паведаміла ў Twitter, што кансультацыі праходзілі ў онлайн-фармаце.

У супольнай заяве чатырох чальцоў Бяспекі ААН Бельгіі, Эстоніі, Францыі, Нямеччыны, а таксама Польшчы, якая да яго далучылася, сказана, што пачатак судовага працэсу «азначае сабою важны этап ва ўсталяванні ісціны, а таксама ў прыцягненні асоб, вінаватых у катастрофе рэйса MH17, да адказнасці».

«На жаль, дагэтуль расейскія ўлады не цалкам супрацоўнічаюць з незалежнай следчай групай. Паколькі крымінальнае расследаванне прадаўжаецца, мы заклікаем усе дзяржавы, асабліва Расейскую Федэрацыю, выканаць свае абавязацельствы што да рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН 2166 і напоўніцу супрацоўнічаць з міжнародным расследаваннем», - адзначаецца ў заяве.

У МЗС Украіны праінфармавалі, што ўкраінскія следчыя і пракуроры прадоўжаць працу ў супольнай следчай групе, а ўкраінскія дыпламаты прадоўжаць працу, накіраваную на прыцягненне Расейскай Федэрацыі да адказнасці за парушэнне Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках