26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце пачалося найбольшае эканамічнае падзенне з часоў Вялікай дэпрэсіі

9
У свеце пачалося найбольшае эканамічнае падзенне з часоў Вялікай дэпрэсіі
ФОТА: SHUTTERSTOCK

На супрацьдзеянне эканамічнаму крызісу ўрады краін свету накіравалі ўжо блізу 8 трлн даляраў.

Напярэдадні вясновага сходу Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, кіраўнік МВФ заявіў, што эканамічны крызіс, які выкліканы пандэміяй каранавіруса COVID-19, стане найбуйнейшым з часоў Вялікай дэпрэсіі 1929-1930-х гадоў, паведамляе Hromadske.ua.

«Ужо зразумела, што сусветны эканамічны рост у 2020 годзе будзе адмоўным, і гэта вы ўбачыце ў эканамічным аглядзе МВФ, які выйдзе на наступным тыдні. Напраўду, мы бачым найбольшае эканамічнае падзенне з часоў Вялікай дэпрэсіі», - паведаміла Георгіева.

З яе слоў, цяпер МВФ прагназуе падзенне паказчыка ВУП на душу насельніцтва для 170 краін свету, хоць яшчэ некалькі месяцаў таму прагназавалі рост гэтага паказчыка для 160 краін.

Больш за ўсё новы крызіс ударыў па краінах, якія развіваюцца. Па разліках МВФ, з гэтых краін вывелі блізу 100 млрд даляраў замежных інвестыцый - гэта ўтрая больш, чым за аналагічны перыяд падчас эканамічнага крызісу 2008-2009 гадоў.

Тым часам, СГА прагназуе спад сусветнага гандлю да 32%. Шырокі дыяпазон прагнозаў зніжэння ў СГА тлумачаць беспрэцэдэнтна эпідэміялагічны крызіс, а таксама нявызначанасцю ў дачыненні да яго эканамічных наступстваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках