На Казахстан абрынуўся снежны буран
2- 9.04.2020, 21:35
- 23,905
Вецер выкарчоўваў дрэвы, зрываў дахі і абліцоўванне будынкаў.
Магутны снежны буран абрынуўся на паўночны захад Казахстана, абясточыўшы населеныя пункты ў Кастанайскай і Акмалінскай абласцях, паведамляе korrespondent.net.
Паводле звестак мясцовых СМІ, мясцовыя жыхары засталіся без святла, вады і ацяплення. Былі пашкоджаныя лініі электраперадачы - паваленыя як мінімум 42 апоры, у многіх месцах меліся выпадкі абрыву правадоў. Вецер парывамі да 35-37 метраў у секунду выкарчоўваў дрэвы, сарваў дахі, абліцоўванне будынкаў.
Агулам без электразабеспячэння засталося большасць спажыўцоў Кастанайскай вобласці, у тым ліку гарадоў Кастанай, Рудных і Лісакоўск.
У першай палове дня пачалося рэзкае пагаршэнне ўмоў надвор'я ў вобласці: багаты снегапад, моцная завіруха, ураганны вецер з парывамі да 35-37 метраў у секунду.
Таксама спыніўся грамадскі транспарт, а на дарогах у Кастанайскай вобласці затрымаліся кіроўцы.