18 красавiка 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша 3 адсоткі» вырашыў забараніць інтэрнэт-апытанні

29
«Саша 3 адсоткі» вырашыў забараніць інтэрнэт-апытанні

Але праўду ўсе і так ужо ведаюць.

Акадэмія навук Беларусі прыйшла да высновы, што інтэрнэт-апытанні СМІ адносна палітычных пераваг іх аўдыторыі могуць уважацца «апытаннямі грамадскай думкі аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі», а праводзіць такія апытанні ў Беларусі з 2012 года можна толькі пры наяўнасці спецыяльнай акрэдытацыі, піша DW са спасылкай на анлайн-выданне «Наша Ніва» ў аўторак, 2 чэрвеня.

Як паказвае выданне, Аляксандра Лукашэнкі ўразілі вынікі апытанняў такіх СМІ, як «Наша Ніва», Tut.by, Onliner.by, Telegraf.by і іншых анлайн-выданняў. На фоне надыходзячых выбараў прэзідэнта Беларусі гэтыя СМІ пастараліся высветліць палітычныя перавагі іх аўдыторыі пры дапамозе пытання аб тым, за каго былі б іх чытачы гатовыя аддаць свой голас. У выніку рэйтынг Лукашэнкі ў шэрагу падобных апытанняў быў вельмі нізкім.

Нагадаем, згодна з інтэрнэт-апытанням, у Лукашэнкі рэйтынг ад 1 да 3 працэнтаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках