29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыццё народнага блогера ў небяспецы

48
Жыццё народнага блогера ў небяспецы
Сяргей Ціханоўскі
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Улады хаваюць ад Святланы Ціханоўскай месцазнаходжанне Сяргея Ціханоўскага.

Паводле крымінальнай справы пра гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі затрыманыя дзевяць чалавек. У чацвярых з іх прайшлі ператрусы. Пра гэта паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі ПЦ «Вясна».

У рамках крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якая была распачатая пасля інцыдэнту ў Горадні, затрыманыя дзевяць чалавек. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Яўген Разнічэнка, Дзмітрый Фурманаў, Уладзімір Навумік, Вяргілій Ушак, Аляксандр Арановіч, Сяргей Калмыкоў, Васіль Баброўскі і Арцём Сакаў.

Сакаў утрымліваецца ў ІЧУ у Горадні, астатнія - у сталічным ЦІП на Акрэсціна.

Увечары 1 чэрвеня скончыўся трохдзённы тэрмін з моманту затрымання Ціханоўскага і яшчэ сямі чалавек. На волю ніхто з іх не выйшаў. Як патлумачыў tut.by Валянцін Стэфановіч, гэта значыць, што тэрмін утрымання пад вартай без выстаўлення абвінавачвання ім падоўжаны да 10 дзён.

- Пасля заканчэння 10 дзён (да вечара 8 чэрвеня) ім абавязаныя выставіць абвінавачванне альбо вызваліць, - распавёў праваабаронца. Ён дадаў, што, паводле наяўнай у іх інфармацыі, абвінавачанне пакуль не выстаўленае.

Увечары 1 чэрвеня стала вядома, што ў гарадзенскай кватэры Уладзіміра Навуміка прайшоў ператрус. Паводле яго вынікаў былі канфіскаваныя ноўтбук, флэшкі. Ператрус праводзілі супрацоўнікі міліцыі.

Ператрусы прайшлі ў кватэрах у Яўгена Разнічэнкі, Сяргея Калмыкава, Васіля Баброўскага, а таксама некаторых сваякоў затрыманых.

Удзень 2 чэрвеня праваабаронцам стала вядома, што аператар YouTube-канала «Краіна для жыцця» Вяргілій Ушак пераведзены ў СІЗА, аднак у якое менавіта - СІЗА ці на Валадарскага - пакуль невядома.

Як паведаміла мама Арцёма Сакава, яе сына з гарадзенскага ізалятара перавялі ў Менск.

А Святлана Ціханоўская не можа знайсці свайго мужа. У ЦІП на Акрэсціна браць перадачу для Сяргея Ціханоўскага адмовіліся, заявіўшы, што яго перавялі ў СІЗА-1. Аднак на Валадарцы кажуць, што блогера ў іх няма, паведаміла ў Twitter «Краіна для жыцця».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках