19 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID наступае ў Магілёўскай вобласці: паміраюць жыхары вёсак у Горацкім раёне

1
COVID наступае ў Магілёўскай вобласці: паміраюць жыхары вёсак у Горацкім раёне

З'явілася інфармацыя аб новых успышках інфекцыі.

Новыя выпадкі Covid-19 зафіксаваныя ў Магілёўскай вобласці. Паміраюць жыхары вёсак у Горацкім раёне. Успышкі адбываюцца ў Бялынічах і Бабруйску, піша тэлеграм-канал "Баста!".

"У Горках уся лякарня закладзеная хворымі з каранавірусам і пнеўманіяй. Такога ніколі не было. Прывозяць з райцэнтра і з вёсак. Памераюць - амаль кожны дзень", - піша супрацоўнік Цэнтральнай раённай лякарні ў Горках.

"На прадпрыемстве "Легпрамразвіццё" ў Бабруйску быў пацверджаны каранавірус у чатырох чалавек. Швейны цэх - на карантыне, там працавала амаль 200 чалавек", - паведамляе падпісант канала.

"У вёску ў Горацкім раёне вазілі хаваць на тым тыдні дваіх памерлых ад каранавіруса. Работнік пахавальнай прыватнай каманды расказаў. Спытаў, колькі за травень памерлых. Сказалі, што вельмі шмат, больш, чым за папярэднія месяцы і ёсць сярод іх "кавідныя", - піша чытач канала.

"Каранавірус наступае на Бялынічы. У некалькіх чалавек з мясцовай царквы пацверджаны дадатны тэст. Следам пасыпаліся прыхаджане і работнікі розных арганізацый - жылкамгас, бібліятэка, музычная школа", - паведамляе падпісант канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках