16 красавiка 2024, aўторак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі месца з самым чыстым паветрам на Зямлі

Навукоўцы знайшлі месца з самым чыстым паветрам на Зямлі

Даследнікі скіраваліся ў экспедыцыю ад вострава Тасманія.

Навукоўцы мяркуюць, што паветра над Паўднёвым акіянам паблізу ўзбярэжжа Антарктыды з'яўляецца самым чыстым у свеце – у ім не выявілі слядоў дзейнасці чалавека. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Універсітэта Каларада, паведамляе CNN.

Даследнікі скіраваліся ў экспедыцыю ад аўстралійскай выспы Тасманія і ўзялі спробы паблізу льдоў Антарктыкі. Потым яны вывучылі знойдзеныя мікраарганізмы, каб адсачыць крыніцы іх паходжання і траекторыі руху.

Зыходзячы з бактэрыяльнага складу мікробаў, даследнікі прыйшлі да высновы, што ў паветры гэтай часткі акіяна не распаўсюдзіліся выкіды чалавечай дзейнасці і аэразоляў ад аддаленых масіваў сушы. Адабраныя мікробы мелі акіянічнае паходжанне.

"Аэразолі, якія кантралююць уласцівасці аблокаў Паўднёвага акіяна, цесна звязаныя з біялагічнымі працэсамі ў акіяне. Антарктыда, відаць, ізаляваная ад рассейвання мікраарганізмаў і адкладаў пажыўных рэчываў з паўднёвых кантынентаў. У цэлым гэта сведчыць, што Паўднёвы акіян з'яўляецца адным з вельмі нямногіх месцаў на Зямлі, на якія дзейнасць чалавека зрабіла мінімальнае ўздзеянне", – сказаў суаўтар даследавання Томас Хіл.

Навукоўцы кажуць, што вынікі паказваюць рэзкае адрозненне паветра над Паўднёвым акіянам ад паветра над іншымі акіянамі, дзе большасць мікробаў у паветры маюць паходжанне з наветраных частак кантынентаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках