28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» ідзе на антырэкорд

«Газпрам» ідзе на антырэкорд

Транзіт расейскага газу праз Украіну ўпаў удвая.

Аб'ём расейскага газу, які транспартуецца ўкраінскай ГТС за пяць месяцаў 2020 года, склаў 20 млрд кубаметраў, піша «Новы час».

Гэта на 46% менш, чым у аналагічны перыяд летась (36,9 млрд кубаметраў), паведамляе аператар ГТС Украіны.

У студзені – траўні 2020 года сярэдні дзённы рэжым транзіту склаў 132 млн кубаметраў газу, а з сакавіка зафіксаваўся на ўзроўні 150–155 млн кубаметраў за дзень.

«У выпадку захавання такога тэмпу гадавы аб'ём транзіту можа скласці 52–55 млрд кубаметраў, што стане самым нізкім паказнікам за ўсю гісторыю ГТС Украіны», – адзначылі ў кампаніі.

Разам з тым з пачатку 2020 «Газпрам» цалкам аплачвае забраняваныя магутнасці для транзіту газу з РФ (65 млрд кубаметраў на 2020 год). Са свайго боку АГТСУ выконвае ўсе дзённыя заяўкі і надалей гатовы забяспечваць бесперабойнасць транспартавання газу ў еўрапейскія краіны.

Раней паведамлялася, што «Газпрам» быў вымушаны спыняць транзіт газу праз Польшчу.

Таксама паведамлялася, што рэзка ўпаў транзіт расейскага газу ў Турцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках