18 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Лісы самастойна становяцца на шлях прыручэння

8
Навукоўцы: Лісы самастойна становяцца на шлях прыручэння

Cпецыялісты прааналізавалі гэты працэс.

Калі лісы трапляюць у гарадское асяроддзе, у іх з часам пачынаюць мяняцца рысы характару, і яны больш пачынаюць быць падобнымі на сабак. Біёлаг-эвалюцыяніст Кевін Парсанс вывучыў калекцыю з 1500 чэрапаў ліс, сабраную ў Нацыянальным музеі Шатландыі. Гэтыя чэрапы паступілі туды з Лондана і яго ваколіц у перыяд з 1971 да 1973 года. Пры гэтым кожны з чэрапаў быў маркіраваны як «гарадскі» або «сельскі». Навуковец вывучыў асаблівасці 57 чэрапаў лісіц і 54 чэрапы лісаў, піша «Популярная механика».

З назіранняў навукоўца, чарапы гэтых ліс змяняюцца ў залежнасці ад асяроддзя пражывання. Прычым змены аднолькавыя для абодвух полаў. У «гарадскіх» ліс больш кароткія і шырокія морды і меншы мозг, у адрозненне ад «сельскіх». Гэтыя змены ўкладваюцца ў тое, што Дарвін называў «сіндромам прыручэння».

Агулам, чэрап «гарадской» лісы, на думку Парсанса, сфармаваўся такім чынам для лепшага кусання, у той час як чэрап «сельскай» мае такую форму для хуткасці. Але навуковец падкрэслівае, што лісы ўсё ж не прыручаныя. Зрэшты, на думку археолага Мелінды Зедэр, гэта даследаванне паказвае, як чалавечая дзейнасць ставіць жывёл на шлях прыручэння. У той жа час яна кажа, што сведчанняў таго, што лісы і ў мінулым былі паблізу чалавека даволі шмат. Але адрозненне ад дзікіх катоў, якія сталі потым свойскімі, лісы цалкам не прыручаюцца. І чаму так адбываецца, застаецца не зразумелым.

Што цікава, у гэтым даследаванні таксама ўлічваліся вынікі эксперыменту ў прыручэнню ліс, які адбыўся ў СССР у пяцідзесятыя гады. Тады савецкія навукоўцы прыручылі ліс, якія сталі нагадваць сваім выглядам сабак і нават пачалі брахаць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках