26 красавiка 2024, Пятніца, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпідэміёлагі: Сітуацыя ў Берасці напружаная, кожны дзень шпіталізуюць больш за 100 чалавек

4
Эпідэміёлагі: Сітуацыя ў Берасці напружаная, кожны дзень шпіталізуюць больш за 100 чалавек
ФОТА: NN.BY

Спецыялісты просяць берасцейцаў насіць маскі, не хадзіць у госці і берагчы сябе.

Удзень 3 чэрвеня на электронную пошту «Брестской газеты» паступіла інфармацыя Берасцейскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе.

«Цяпер эпідэміялагічная сітуацыя аб інфекцыі COVID-19 (каранавіруснай інфекцыі) у горадзе Берасці напружаная. У горадзе адзначаецца пік захворвання», - гаворыцца ў паведамленні.

Штодня з пнеўманіяй шпіталізуюць больш за 100 гараджан. На гарадскім узроўні медыцынская дапамога хворым на пнеўманію надаецца ў Берасцейскай цэнтральнай гарадской лякарні і гарадской лякарні №1. Цяпер месцаў для шпіталізацыі дастаткова, паведамляе занальны цэнтр.

«Разам з тым, паводле звестак санітарна-эпідэміялагічнай службы горада, нягледзячы на інфармаванне ў сродках масавай інфармацыі, стаўленне часткі насельніцтва да прафілактычных захадаў недастаткова сур'ёзнае. Так, нават у крамах і ў грамадскім транспарце толькі частка людзей выкарыстоўваюць маскі», - гаворыцца ў паведамленні.

Берасцейскі гарвыканкам і Берасцейскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі настойліва рэкамендуюць жыхарам Берасця абмежаваць наведванне месцаў масавага збору людзей, хаджэнне ў госці, не выязджаць у іншыя рэгіёны, звесці да мінімуму адхіленні ад жыццёва неабходных маршрутаў: на працу і назад, у краму і пры неабходнасці ў аптэку.

Пры наведванні крамаў, гандлёвых цэнтраў, аптэк і іншых месцаў збору людзей выкарыстоўваць маскі, выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне 1,5 м адзін ад аднаго, карыстацца антысептыкамі, абавязкова выкарыстоўваць маскі ў грамадскім транспарце.

«Беражыце сябе і сваіх блізкіх, паважайце навакольных», - так заканчваецца паведамленне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках