20 красавiка 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі вызначылі ступень заразнасці каранавірусу пасля апошняй мутацыі

3
Медыкі вызначылі ступень заразнасці каранавірусу пасля апошняй мутацыі

Звесткі ўражваюць.

Асноўны медыцынскі эксперт, які кансультуе ўрад Ганконга з нагоды каранавірусу, назваў «ступень заразнасці» гэтай інфекцыі. Пра гэта піша выданне South China Morning Post (пераклад – lenta.ru).

Прафесар Габрыэль Леунг (Gabriel Leung), дэкан медыцынскай школы Універсітэта Ганконга, заявіў, што новы штам вірусу павялічыў узровень заражэння на 30 адсоткаў праз мутацыі ДНК. Паводле ягоных словаў, адзін інфіцыраваны можа заразіць чатырох чалавек. «Гэта пачатак устойлівай масавай успышкі вірусу, якую мы ніколі не бачылі», – папярэдзіў ён.

Навуковец дадаў, што мясцовае даследаванне пацвердзіла такую тэндэнцыю, паколькі колькасць людзей, якія, як чакаецца, заразяцца ад кожнага інфікаванага, павялічылася з двух з паловай – трох у сакавіку да чатырох у цяперашні час. Аднак не было ніякіх доказаў таго, што вірус стаў больш смяротным.

Раней улады Паўднёвай Карэі таксама расказалі, што ў краіне хутка распаўсюджваецца асабліва заразны штам каранавірусу GH. Даследнікі Карэйскага цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў выявілі штам GH, які мутаваў з штаму S, у 333 выпадках з 526 вывучаных. Вядома, што GH распаўсюджваецца ў шэсць разоў хутчэй, чым іншыя падвіды каранавірусу. Акрамя таго, ён лягчэй прымацоўваецца да клетак арганізма.

Паводле апошніх звестак, у свеце 12,7 мільёна выпадкаў заражэння. За ўвесь час пандэміі 564,5 тысячы чалавек памерлі, амаль 7 мільёнаў – вылечыліся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках