28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няхай будзь пракляты і Лукашэнка, і ўсе ягоныя балі-палацы-кірмашы»

33
«Няхай будзь пракляты і Лукашэнка, і ўсе ягоныя балі-палацы-кірмашы»

Крык душы медсястры з Віцебска.

Эмацыйны ліст чытачкі апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!»:

«Я медсястра, працую ў Віцебску, у паліклініцы, – піша чытачка. – Сёння з раніцы да нас прыйшла жанчына з прафзвязу і адкрытым тэкстам сказала, што мы павінны набыць тры квіткі кожны на Славянскі базар, а калі не набудзем, то не будзе ні прэмій, ні даплатаў за "кавід", ні адгулаў. Кошт аднаго квітка 60 рублёў.

Кажа, нельга, каб сёлета пустыя трыбуны былі, пра адказнасць нешта балбатала, пра тое, як пра нас улады клапоцяцца. У нас ад такога нахабства дыханне перахапіла.

Паслалі яе далей. У мяне двое дзяцей, іх трэба карміць і ў іх ёсць іншыя патрэбы. Што я ім скажу? Не трэба, дачка, табе чаравікі, вось табе квіток на Славянскі базар?

Ды няхай яно ўсё будзе праклятае – і Лукашэнка, і ўсе ягоныя палацы-кірмашы, і іншая паказуха. Дастаў нас, сілаў няма, выціскае апошнія сокі ўжо».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках