26 красавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моцны целам, духам і душой

2
Моцны целам, духам і душой
ШАТА ЛАБЖАНІДЗЭ

Як чэмпіён бодыбілдынгу Шата Лабжанідзэ за адзін дзень стаў кумірам сацсетак.

Шоцік (як сам сябе называе Шата Лабжанідзэ) святкаваў свой дзень народзінаў сёлета за кратамі. Яго пасадзілі на суткі за тое, што ён выйшаў на ланцуг салідарнасці, на знак пратэсту супраць таго беззаконня, якое цяпер робіцца ў нашай краіне. Грузін, якому не абыякавая будучыня беларусаў і Беларусі – краіны, у якой ён жыве, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Але, на гэтым праблемы не спыніліся. Учора мы ўсе прачыталі трывожную навіну, што ў дачыненні да Шоціка распачалі крымінальную справу за «абразу» сяброў БРСМ. На шчасце, справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную і ўлада ўляпіла яму 20 базавых (540 рублёў) штрафу. Сума непрыемная, але ў гэтым выпадку гэта нашмат лепш, чым крымінальны пераслед.

Сацсеткі заклікалі падтрымаць атлета, бацьку, адважнага чалавека.

Калі збор перавысіць суму штрафу, Шата перадасць грошы на кампенсацыю штрафаў на агульны збор кампаніі @BY_help.

Рэквізіты для пераводу 4916 9896 0205 9452 Priorbank

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках