28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«19-я – гэта святое»: Як беларусы ўдзельнічаюць у Флэшмобе салідарнасці ў любых умовах

1
«19-я – гэта святое»: Як беларусы ўдзельнічаюць у Флэшмобе салідарнасці ў любых умовах

І дома, і ў дарозе.

Учора ў Беларусі прайшоў дзевятнаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

«Дзе б вы ні былі, беларусы, дома або ў дарозе, але 19-я – гэта святое. Урубаем!» – кажуць удзельнікі флэшмобу.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках