Медыкам у Клецку ў гонар прафесійнага свята падаравалі пратэрмінаваны шакалад
19- 12.07.2020, 15:36
- 38,879
Улады прадэманстравалі, як «цэняць» працу лекараў.
Медыкам у Клецку ў гонар прафесійнага свята падаравалі шакаладкі з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведаміў чытач.
– І Лукашэнка, і міністр кажуць пра даплаты медыкам, пра тое, якія яны героі і якая каштоўная іх праца ў гэты складаны перыяд. А да прафесійнага свята выдалі вось такія падарункі. Ладна, каштуюць капейкі, дык яшчэ і са скончаным тэрмінам прыдатнасці, – піша жыхарка Клецка.