19 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП з Менска: Ні капейкі падаткаў не заплачу, надакучыла карміць гэтых крывапіўцаў

28
ІП з Менска: Ні капейкі падаткаў не заплачу, надакучыла карміць гэтых крывапіўцаў

Гісторыя барацьбы прадпрымальніка з чыноўнікамі.

Прадпрымальнік з Менска расказаў тэлеграм-каналу «Баста», як яго абіраюць улады:

– Яшчэ ў 2014 годзе я зачыніў ІП для паслуг насельніцтву. На сценах будынка віселі вялікія банеры, за якія я плаціў арэндадаўцу і дзяржпрадпрыемству «Менскрэклама». Усіх апавясціў, як належыць паводле закону. Кропку зачыніў, арэндадаўца прыняў акт прыёму-перадачы.

У ліпені 2020 года патэлефанавалі з «Менскрэклама» і папрасілі прыехаць. Я прыехаў і мне выставілі два рахункі.

Першы – ад «Менскрэклама», 30 рублёў – мізэрныя недаплаты за 2012 і 2013 гады плюс адсоткі.

Другі рахунак быў ад Мінфіна. І тут пачаліся дзівосы: асноўная пазыка – больш за 1000 рублёў плюс адсоткі і пеня, разам – 1900 рублёў.

Я ў шоку, пытаюся, адкуль гэта. А мне адказалі, што не было паведамлення ў Мінфін, а да «Менскрэклама» ў мяне прэтэнзій быць не павінна – яны ж толькі выканаўцы, на якіх Мінфін усклаў гэтыя абавязальніцтвы.

«Чаго вы ўласна перажываеце – такіх, як вы, тысячы» – амаль даслоўная фраза жанчыны, з якой я ў Мінфіне размаўляў, пасля чаго яна паказала рукой на стол, на якім ляжалі вялізныя стосы папераў, цэлы склад.

Я паказваю акты прыёму-перадачы і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць маю рацыю, яна здзівілася, як гэта ў мяне ўсё захавалася, бо большасць усё скідае.

У мяне трое дзяцей, працы цяпер няма практычна, сядзім на вадзе амаль, і каб гэтую запазычанасць выплаціць, я ўзяў крэдыт на 9 гадоў.

Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што такіх, як я, рэальна тысячы, і што мы ўсе сядзім і маўчым ў анучку. Хлопцы, хто пацярпеў гэтак сама, як і я, давайце неяк аб'ядноўвацца і адстойваць свае правы, мала таго, што нам працаваць не даюць, дык і яшчэ абіраюць да апошняй капейкі і ў пазыку ўганяюць увогуле без прычынаў.

Уся надзея – на тое, што хутка ў краіне будуць нармальныя нарэшце законы і нармальнае стаўленне да тых, хто працуе і ўтрымлівае чыноўнікаў. Да таго часу я ні капейкі падаткаў не заплачу, надакучыла карміць гэтых крывапіўцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках