26 красавiка 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія апублікавала відэа знішчэння танкаў Азербайджана ў Нагорным Карабаху

4
Арменія апублікавала відэа знішчэння танкаў Азербайджана ў Нагорным Карабаху

Кадры апублікавала Міністэрства абароны Арменіі.

Міністэрства абароны Арменіі абнародавала відэа знішчэння бронетэхнікі Узброеных сілаў Азербайджана падчас баёў у Нагорным Карабаху.

Адпаведныя кадры апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратарка ўстановы Шушан Сцепанян, паведамляе nv.ua.

Канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам абвастрыўся раніцай 27 верасня. Мінабароны Азербайджана абвесціла пра поўнамаштабную контрнаступальную ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху. Паводле інфармацыі ўстановы, былі знішчаныя 12 адзінак зенітна-ракетных комплексаў «Аса» падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны (СПА) Арменіі. Установа таксама пацвердзіла, што баявы шрубалёт ВПС Азербайджана быў збіты ў Тэртэрскім напрамку, усе чальцы экіпажа жывыя.

Прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян паведаміла, што армянскія сілы збілі ў Нагорным Карабаху два шрубалёты і тры беспілотныя лётныя апараты УС Азербайджана. Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што баявыя самалёты ВПС Азербайджана пачалі атаку ў кірунку Карабаха.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках