19 красавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэазварот дзіцячых пісьменнікаў: У казках дабро перамагае зло. У жыцці - таксама

3
Відэазварот дзіцячых пісьменнікаў: У казках дабро перамагае зло. У жыцці - таксама

Спынім дыктатуру разам.

«Мы хочам, каб у краіне працаваў закон. Мы хочам прыдумляць антыўтопіі, а не жыць у іх», - гаворыцца ў анатацыі да відэазвароту супраць гвалту, які запісалі беларускія літаратары, якія пішуць для дзяцей. Сярод іх - Ганна Янкута, Вера Бурлак, Надзея Кандрусевіч, Вольга Акуліч, Наталка Харытанюк, Дыяна Балыка, Надзея Ясімінска, Марыя Мартысевіч, Яўгена Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі.

«Як ніколі не позна мець шчаслівае дзяцінства, так ніколі не позна ўсвядоміць сябе чалавекам, грамадзянінам і пачаць жыць у вольнай краіне шчаслівых людзей. І для гэтага зусім неабавязкова пакідаць Беларусь. Для гэтага трэба ўсяго толькі спыніць дыктатуру», - уважае драматург Дыяна Балыка.

«У мяне няма чароўнай палачкі, але ў мяне ёсць спосаб адпомсціць сілавікам і фальсіфікатарам і ўсім сілам цемры, што расхадзіліся ў Беларусі. Маёй помстай будзе свабода дзяцей, свабода, якую дзеці знойдуць у гісторыях і казках», - папярэджвае Наталка Харытанюк.

«У казках дабро заўсёды перамагае зло. У жыцці - таксама», - перакананыя Яўген Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках